"Я ж гэту хмару й а ўгадаю,
Я ўгадаю, а спазнаю,
Гэта хмара - пчаліная маці!"
На чый жа двор йна наверне?
Навярнула йна к чэснаму мужу,
К чэснаму мужу пану Івану.
- Садзіцеся, пчолкі, усе на дуб'іку.
То на дуб'іку не памесціліся
- Садзіцеся, пчолкі, усе па вулліку,
Па вулліку, па сасоннічку.
Па дуб'іку мяды густыя,
Па сасоннічку васкі чыстыя.
Мяды варыць - то сыноў жаніць,
Васкі варыць - свечы сукаць,
Свечы сукаць - к цэркві хадзіць,
К цэркві хадзіць да бога прасіць:
- Сашлі ж, божа, пчолы ярыя!
17
- Добры вечар, ды паненачка,
Вясна красна на ўвесь свет[1]!
Ды ці дома, дома пане гаспадару?
- А няма ж дома, у зялёнай дуброве.
- Што ж ён робіць? - Вуллі строіць,
Вуллі строіць ды бога просіць:
- Прынясі, божа, пчаляную матку
І з дзеткамі, і з суседкамі.
Пчаляная матка - то ж мне самаму,
А пчаляныя дзеткі - то сынам маім,
А суседачкі - дачарам маім.
18
Да цераз поле, да шырокае,
Да цераз межы залаценькія
Ішлі, цяклі валачобнічкі
Да пыталіся слаўнага пана,
Слаўнага пана, пана гаспадара.
Да чым жа ён уславіўся?
- ↑ Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.