Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАЛАЧОБНІКІ - ГОСЦІ НЕДАКУЧНЫЯ

1

А на вялікдзень да на першы дзень,
Зялёны явар, зялёны[1]!
Збіраліся хлопцы, ўдалыя малойцы,
Ды збіраліся, рахаваліся:
- Ды куды, братцы, мы павернемся,
Ці ў дуброву, ці ў роўнае поле?
А ў дуброве мы ж паросімся,
У роўным полі мы папылімся.
Пойдзем, братцы, краем Дунаем,
Краем Дунаем мы іграючы,
Мы іграючы, успяваючы.

2

Першым дзяньком ды вялікаднем,
Вясна красна на дварэПамылка цытавання Пачатковы тэг <ref> няслушны або мае благую назву!
Валачобнічкі сабіраліся,
Сабіраліся, рахаваліся,
Ў пачынальніка ды пыталіся:
- Вот куды ж мы пойдзем, пане пачынальнік?
- Дарогаю ды шырокаю,
Спяваючы ды іграючы,
Слаўнага пана шукаючы.
- Ой, ці дома, дома слаўны пане?
- Няма пана дома, паехаў у поле,
Паехаў у поле жыта аглядаці,
Жыта і пшаніцу, ўсякую збажыцу.

Механоша прыказвае:
- Гэчка, гэчка, вылезь з падпечка,
Вынесь па яечку.
Не дасі яечка - здохне авечка,
Не дасі кока - вылезе вока.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.