Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першае святца — святы Юр’я,
Другое святца — святы Мікола,
Трэцяе святца — святы Ілля.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Прачыста маць ля бога сядзіць,
Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
У Пятра і Паўла успрашываіць:
— Скажы, Пётра, скажы, Паўле,
Скажыце шчыру праўду,
Гдзе Юр’я прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
— Пасець кароў ў чыстым полі.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Прачыста маць ля бога сядзіць,
Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
У Пятра і Паўла дапрашываіць:
— Скажы, Пётра, скажы, Паўле,
Скажыце шчыру праўду,
Гдзе Мікола прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
— Мікола ў чыстым полі коні пасець.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Прачыста маць ля бога сядзіць,
Ля бога сядзіць і шчаты дзяржыць.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
У Пятра і Паўла дапрашываіць:
— Скажы, Пётра, скажы, Паўле,
Скажыце шчырую праўду,
Гдзе Ілля прабываіць?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
— Святы Ілля ў чыстым полі яр дасяваіць,
Яр дасяваіць, жыта зараджаіць,
Яр зараджаіць, жыта зажынаіць,
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Маладых жнек паганяіць.
Гдзе раз разнець, там жменю кладзець,
Гдзе жменю кладзець, там сноп вяжыць,
Гдзе сноп вяжыць, там капу ставіць.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Часты-густы звёзды на небе,
Часцей-гусцей копы на полі,