Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Святы Іван храсты змываў,
Храсты змываў, кашу варыў,
А саракі ільды дралі,
Ільды дралі, птушак напушчалі.
Благавешчанне колле правіць,
Колле правіць, сані кідаіць.
Святое Ягор’е, боскі ключнік,
Узяў ключы, адамкнуў зямлю,
Адамкнуў зямлю, пусціў расу.
— Святэй Ілья, адкуль ідзеш?
— Па лугах хадзіў — траву расціў,
Па палях хадзіў — жыта радзіў.
Святэй Пётра талаку збіраў
Копы сена вазіць, стагі мятаць.
Прачыста маць ішла зажынаць
Ў чыстае поле з пшонным пірагом,
З пшонным пірагом, з залатым сярпом.
У левай руцэ залатэй сярпок:
«Я раз разну — я сноп нажну,
Я і два разну — я капу нажну!
Сноп ад снапа — на валовішча,
Капа ад капы — паўтараста шагоў!»
Святэй пакроў стагі пакрыў:
Першы стажок дранічкамі,
Другі стажок саломкаю,
Трэці стажок белым снегам.

92

Пахвалёны,
Дом свянцоны,
Благаслаўлёны.
Пане гаспадару,
Ці спіш-ляжыш,
Ці адпачываеш?
Ці з жаною
Маладою,
Ці з дзеткамі
Малалетнімі?
Калі жа спіш,
Бог з табою,