Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта святца
Праваджаці
І другога
Дачакаці!
Святая радаўніца -
Садоўніца,
Сады садзяць,
Паліваюць.
Святы Юры,
Божы ключнік,
Асядлаў каня
Варанога,
А сядзельца
Залатое,
Узяў ключы
Залатыя,
Паехаў у поле,
Адамкнуў зямлю,
Пусціў расу
Мядовую,
Расу мядовую,
Траву шаўковую.
Святы Мікола -
З сяўбой у поле,
Святы Барыс -
Збожжа павыш,
Святы шоснік
Колас точыць,
Выплыць хочыць.
Святая тройца -
У лес ідуць,
Май ламаюць,
Май устаўляюць.
Святы дзевятнік
Па межах ходзіць.
Зёлкі ірвець,
Вянкі віець.
Святы дзесятнік -
У жыце пятка,
Святы Іван -
І вам, і нам,
Свято Пятро -
У жыце ядро,