Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Семдзесят калод да ўсе на завод.
А святы Юр’я зямлю адмыкаў,
Зямлю адмыкаў, росы выпускаў,
Росы выпускаў, траву зеляніў,
Траву зеляніў, каровак пагнаў,
Каровак пагнаў і ў поле пускаў.
Спасі, божанька, да тваю скацінку,
Тваю скацінку да 'д худэй прычынкі,
Ад чалавечка да ад нахропнічка,
Ад чалавечка да ад напраснічка.
А святы Барыс бульбу засяваў,
Святы Мікола да поле абсяваў,
А ўзнясеннейка да жыта раўнуець,
Святое Пятро жыта спяліла,
Святая Ілля жыта нажала,
А багародзіца намалаціла,
Святы Макавей бульбы накапаў,
Бульбы накапаў, рабят накарміў.

76

Ай, Валодзечка, гаспадарочак,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Гаспадарочак, а добры панок,
А ці спіш, ляжыш, а ці спачываеш?
А калі ж ты спіш, бог з табою,
А калі не спіш, гукай са мною.
Адчыні вакно ды паглядзі на двор,
У цябе ж на дварэ ды дзіва дзівіцца,
Дзіва дзівіцца ды, вой, касцёл стаіць,
А ў тым касцёле ды, вой, прастол стаіць,
А за прастолам ды, вой, крэсла стаіць,
А у тым крэсле ды сам гасподзь сядзіць,
Сам гасподзь сядзіць, і ён кнігу дзяржыць,
Ён кнігу дзяржыць і ён жа чытаець,
А ўсе празнічкі ды ён расчысляіць,
Вой, каторае ды ўпярод пайшло.
Вой, і ражаство ды упярод пайшло.
А й потым таго ды, вой, Новы гадок,
А й потым таго ды святое кшчэнне,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.