Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай ідзець твая жана
Ў чыста поле жытцо жаці
З ячным блінам, з белым сырам,
З белым сырам, з трэцім сынам.
Свята Ілля — старая жняя,
Яна жала, не ўважала,
Што раз зажнець, то сноп звязнець.
Святыя Ганны да помачы сталі,
Вязь вязалі, копы клалі.
Святы Барысе, за мешань бярыся!
Святы спас па полі ходзіць,
Копы лічыць, раскладаець:
Гэта на семя, гэта на емя!
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Сядлай, ваша, да й коніка,
Варанога, маладога,
Едзь жа, ваша, ў чыста поле,
Ў чыста поле копы лічыць.
Як на небе звёзды густы,
Гусцей таго ў полі копак.
Прачыстая да большая
Жытцо пасвянцала, засявала.
Да й меншая, дык лепшая,
[Дык лепшая] паненачка
Перад богам кланялася:
— А я ж, божа, не гуляла,
Жытцо пахала, у грань паганяла,
У грань паганяла, яр збірала.
А Ян-сценцель руней сцеліць.
Узвіжанне — унясі ж, божа,
Узнімі, божа, з ільном, з аўсом,
З усім дабром у гуменца.
Святы пакроў пакрыў зямлю
Жоўтым лістом, маладым сняжком,
Ваду лёдам, пчалу мёдам.
Святы Зміцер — ён на ўсё хіцер:
Салады салодзіць, піва робіць,
Сыноў жэніць, дачок выдаець.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Ці ўслых табе наша песенька,
Наша песенька старасвецкая,