Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па цісоваму,
Па абрусіку
Па бялёваму.
Радаўніца
Радаваець,
Соллю-хлебам
Сталы ставіць,
Старых памінаець.
Святы Юры,
Божы ключнік,
Вазьмі ключы
Залатыя,
Ідзі ў стайню
Муравану,
Вазьмі каня,
[Вазьмі] сівога,
Ўскладзі сядло
Залатое,
Едзь у поле
У чыстое,
Адамкні зямлю,
Пусці траву
На ўсю вясну
Зеляненькую,
На травіцу
Дай расіцу
Мядовую.
Святы Барыс
Ляды паліць,
Бога хваліць.
[Гаспадару,
Слаўны пане],
Ячмень сеець
Залатой сяўнёй,
Правай ручкай.
Рэдка кінець -
Густа ўсходзіць.
Дай жа божа
Пярыста-каласіста.
Святы Мікола
Па межах ходзіць,
Жыта раўнуець.
Раўнуй, божа,