Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А няма дома, паехаў у поле,
Поле аб’язджаці, жыта аглядаці,
Юр’я з Міколай сустракаці.
— Святое Юр’я, якаво жыта?
— Пане гаспадару, каля твайго жыта
Сам бог ходзя, жыта родзя.
Пры дарозе жыта удалося,
А ў даліне ў трубы павілося,
А на гарэ пахілілася.
Едзь дадому, пане гаспадару,
Наймай жнейкі маладзенькія,
Ў іх сярпочкі залаценькія.
Жменьку нажне — снапок звяжа,
Снапок звяжа, у капу ставя,
У капу ставя, на воз бярэ,
На воз бярэ, у гумно вязе,
У гумно вязе, у тарпу кладзе.
Дай жа божа, пане гаспадару,
[Пане гаспадару], у тарпе прыкладам,
У тарпе прыкладам, на таку ўмалотам,
На таку ўмалотам, у свірне прысыпна,
У свірне прысыпна, у млыне прымольна,
У млыне прымольна, у дзяжы падходна,
У дзяжы падходна, у печы румяна.
У печы румяна, на стале прыкройна,
На стале прыкройна, у сям’і давольна.
Дай жа божа, пане гаспадару,
За год прыждаці,
Гэтай парой панам назваці,
Жыці-быці, а нас надарыці:
Капу яек нялічаных,
А сыр на талерку,
Чырвонцы ў паперку
І два літры нам запіці.