Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мужыкі цесна абступілі Андрэя.

— Ну, чым жэ ты пацешыш нас, Андрэй?

Андрэй махнуў рукою, і першае яго слова насіла імя той рэчы, каторую мужыкі на поле вывозяць.

— Каго ж выбралі?

— Папоў ды чыноўнікоў.

— А ты гдзе быў, карова ты? Чаго глядзеў? — накінуўся на Андрэя пьяны Антось: — да я б ім нюхаўкі параспарваў бы!

— От ты ідзі лепш скачы лявоніху, — парадзілі яму мужыкі.

— Няхай вы па жары скачэце,—агрызнуўся Антось і плюнуў.

— А яны стаяць за мужыкоў? — пыталі ізноў мужыкі.

— Гдзе бачылі! Усе чорнасоценцы. І прыступу да іх німа.

— А гарбатаю вас не частавалі?

— Чаму не? Але чорт яе піў. Гатовы сказаць ешчэ што мужыкі жывуць па-панску. Гаварыў жэ адзін сгрынгаль, што сорак гадоў таму мужыкі елі мякіну.

— Трэба было сказаць, што цяпер і гэтаго німа, — загаманілі мужыкі.

— Дык мы і зрэзалі гэтаго пана, аж брыдка яму стала… А якіе яны былі добрые! Проста хоць да раны прылажы. — А як прывязаўся б адзін саюзнік, — проста хоць ты махалам махай — злаваўся, не адчапіцца ад яго. Адзін з нашых раз і сказаў: «хоць, і пойдзем, але вушы заткнём, каб ня чуць вашай гутаркі».

— Гэта ўсё роўна як той паляшук, катораго сілаю, валаклі да цэрквы. Бачыць, што нічога ня будзе, — «хоць, кажэ і пайду, але і губаю і рукою не мяльну!» — сказаў адзін мужык.