Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не, трэба такі кінуць піць,—гаварыў сам сабе Пятрусь і развясельваўся.

Прыехаўшы да места, Пятрусь выпраг каня, павесіў яму на галаву торбу з сечкаю і аглядзеўся. Усё места было застаўлена вазамі. Мужыкі хадзілі ў лапцях і мясілі балота. Каля вазоў снавалі жыды і жыдоўкі. Хто прадаваў масла, хто сала. Тут жэ стаялі цэбры, рашкі, вёдры. Усякаго было народу. Былі і такіе, каторые нічога не куплялі і не прадавалі, а прышлі так сабе «на раздабыткі». Прыдзе сабе ў краму, патупае, патупае, а як гдзе што кепска ляжыць, то і запусьціць лешча. А калі яго лавілі, то ён спакойна гаварыў:

— Колькі гэта каштуе, Малка?

Аглядзеўшыся вакруг, Пятрусь пашоў рабіць свой абход з мяшочкам і с торбачкамі пад пахаю. Трэба ўзяць солі, мукі, атрубоў.

Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць рускі разлажыўшы сваіх багоў. У другой грамадзе народ акружыў жыда с круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасьця, клаў дзесяткі і грыўні і круціў. Каму пападаўся кубак, каму мыла, каму іншая рэч, а каму, як кажуць добрые людзі, гула асмаленая.

Трэйця, ешчэ большая грамада народу, стаяла каля дому з вывескаю: «Казённая вінная лаўка № 67». Тут былі бабы і мужчыны. Хто выбіваў корак с кварты, с поўкварты, а хто, адвярнуўшыся ад людзей, каб не сароміць іх, з маленькаго кручка. З двадцаць мужыцкіх галоў было задрана ў гару так, што нос прыходзіўся як раз проці самой сярэдзіны неба. Хто піў з вялікай бутэлькі, той трымаўся сьмела: станавіўся на самае віднае мейсцэ, падпіраў аднэю рукою бок і важна цягнуў гарэлку. А калі хто йшоў з «буслам», прад