Гэта старонка не была вычытаная
ён, вураднік, схапіў з неба зорку, або японскаго мікаду забраў у плен.
— Пашпарт у яго ёсць?
— Не спраўляўся.
— Гдзе арыштаваны? Пазваць сюды.
Вураднік кінуўся на двор.
Соцкі і дзесяцкіе ўвялі «сацяліста».
— Гаспадзін прыстаў! — закрычаў «сацяліст»:—як дапушчаеце вы такое безабразе і сваевольства вашых належных?! Я жалавацца буду! Я—член саюза рускаго народа! Вот мае дакумэнты!
— Зьвініце,—сказаў прыстаў «сацялісту»—вышла абмылка.
Прыстаў грозна зірнуў на зурадніка. Вураднік апусьціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкаго…
Соцкі стаяў бокам і сьмеяўся ў рукаў.