Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіш сабе, паветрэ псуеш, ды лезеш ешчэ с суконным рылам куды табе ня след.

— Скажы гэта сучцы старога Ахрыма, а не мне. Знаю я… за рубля можна!.. Моўша Перэц ня мае права.

Нет ведама, якая справа была у вурадніка з Моўшам Перцэм, — так яна і асталася загадкаю для гісторыі. Бо толькі што сядзелец адчыніў рот, каб сказаць неякае слово пасьля «праза», як Бойка схапіўшы с талеркі салёны разлезлы агурок, катораго старшына пакалоў відэльцам на дзіркі, шыргануў ім ў нос сядзельцу. Усё гэта зрабілося так скора, што сядзелец быў падумаў, што яго нос сарваўся сам і паляцеў да вурадніка. Але нос аказаўся на сваім мейсцы, як салдат на часох. На адзін момэнт усё прапало з вачэй сядзельца. Іон толькі бачыў вурадніка ды талерку с капустаю, каторую ён зараз-жэ і скарыстаў. — Уся галава Дарафея была ў сырой капусьці, Сок пацёк яму за каўнер. неколькі момэнтоў стаяў ён сагнуўшыся і крупіў шыей, як аглушэны баран.

Ці-ж можна было сьцярпець гэтакі сорам?

Вураднік сарваўся з мейсца, скінуў са стала бутэльку з гарэлкаю, неколькі талерак, схапіў сядзельца за сярэдзіну і пацягнуў на двор. Але на зборнай вурадніка асьвяціла шчасьлівая мысль: каля дзьвярэй стаялі два цэбры, адзін с паранкаю для каровы, другі з мякінаю для свіней. Сядзелец прачытаў мысьлі вурадніка і бараніўся з апошніх сіл. Бой цягнуўся ня доўга: праз неколькі момэнтоў сядзелец сядзеў у цэбры с паранкай. Толькі што вураднік хацеў ўжо сьвяткаваць свой верх, як сядзелец так спрытна трэснуў нагой па Бойкавых цяглях,[1] што калені вураднікі далёка падаліся ўперад,

  1. задняя старана кален.