Птоломея Филопатера, царя Египетского, он же был шестый царь по Александре Великом Макидонском...»[1]
Такім чынам, Скарына, ці хацеў ён таго, ці не хацеў, па сутнасці зрывае арэол святасці з біблейскіх кніг: ён нядвухсэнсавана гаворыць аб тым, што яны былі напісаны летапісцамі і філосафамі, часам проста па павяленню правіцеляў, цароў. Зразумела, што такая заява не магла быць адобрана царквой, бо яна знаходзіцца ў прамой супярэчнасці з яе вучэннем.
Для параўнання звернемся да дагмату каталіцкай веры, у якім гаворыцца, што ўсе кнігі Ветхага і Новага завета былі ў свой час «унушаны богам». Таму яны называюцца яшчэ «кананічнымі» і складаюць «канон», г. зн. збор або каталог кніг, «унушаных богам». Што гэта азначае? А гэта азначае, што «згодна з пастаянным і ясна выражаным сцвярджэннем крыніц адкравення, бог з'яўляецца аўтарам свяшчэннага пісання, але не прамым і адзіным творцам яго, а галоўным аўтарам свяшчэнных кніг, на якім ляжыць уся адказнасць за іх змест, але які пры іх складанні і рэдакцыі карыстаўся людзьмі, што з'яўляліся другараднымі аўтарамі, тэхнічнымі выканаўцамі»[2]. Гэта афіцыяльны пункт гледжання каталіцкай царквы, адобраны на Фларэнтыйскім (1442 г.), Трыдзенцкім (1546 г.) і Ватыканскім (1870 г.) саборах.
Няцяжка бачыць, што Скарына ў сваіх прадмовах
праводзіў іншую думку, а іменна тую, што частка біблейскіх кніг з'яўляецца стварэннем чалавечага розуму,
яна была «наипервей» напісана летапісцамі і філосаФамі і затым размножана і перакладзена на мовы іншых
народаў. Аб складальніках бібліі ён гаворыць, як аб
«учителях философии исполненных» і ў веданні моваў
«досканале умелых»[3], г. зн., як аб людзях вучоных, якія,
- ↑ „Предъсловие доктора Франъциска Скорины въ книгу премудрости божией". л. А аб. Упамінаемы тут Скарынаю александрыйскі яўрэй Філон, які інтэрпрэтыраваў біблію ў рэлігійна-філасофскім сэнсе, зрабіў, як вядома, вялікі ўплыў на ўзнікненне хрысціянства. Прыпісваемыя яму творы ўзніклі фактычна са зліцця алегарычна і рацыяналістычна зразуметых яўрэйскіх традыцый з грэчаскай, іменна стаічнай філасофіяй. "Сапраўды, — гаворыць Энгельс, — калі мы можам лічыць Філона бацькай хрысціянскага вучэння, то дзядзяй яго быў Сенека" (К. Маркс и Ф. Энгельс, соч., т. XVІ, ч. 1, стар. 160).
- ↑ Гл. А. Тонди. Иезуиты, М., 1955, стар. 221-222.
- ↑ Гл. яго прадмовы да кн. чацвёртых Царстваў, л. РПГ аб. і "Иисуса Сирахова", л. В аб.-Г.