пісьменнасці і абуджэння ў народзе любві да роднай мовы, роднага краю. У той жа час яны павінны былі, на яго думку, служыць сродкам для пазнання самога сябе. У прадмове да кнігі «Иова» ён пісаў аб прызначэнні гэтай кнігі наступнае: «Всякому человеку потребна чести (яе. - М. А.), понеже ест зерцало жития нашего, лекарство душевное... Протож я Францишек Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаючи сее, иже ест наивышшая мудрость размышление смерти и познание самого себе и вспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути».
Пры выданні сваёй бібліі Скарына праяўляў сапраўдную творчасць. Ён адступаў ад афіцыяльнага тлумачэння значэння сутнасці біблейскіх тэкстаў, шырока выкарыстоўваў прыёмы аратарскага майстэрства, вуснай паэтычнай творчасці, часта ўжываў народныя параўнанні і прымаўкі, пераймаў цэлыя выразы з рускага багатырскага эпасу, ажыўляў свой пераклад сілабічнымі вершамі[1]. Вось, напрыклад, адзін з вершаў, змешчаны ў выглядзе дадатку да кнігі «Эсфирь»:
Не копай под другом своим ямы
сам ввалишся в ню.
Не став Амане Мардохею шибенице
сам повиснеш на неи.
Смеласць думак Скарыны, адступленне яго ад царкоўна-схаластычных адносін да «св. писания» праявілася і і ў яго вольным абыходжанні з так званымі праславутымі дзесяццю запаведзямі, якія, згодна з біблейскімі паданнямі, нібыта сам бог даў яўрэям праз Маісея, а той потым запісаў іх на «дошках каменных». Скарына перадае гэты кароткі збор «боскіх законаў» у вершах, у яўна свецкім духу, пазбаўляючы іх вузкацаркоўнага, рэлігійнага сэнсу. У прадмове да кнігі «Исход» ён не захаваў нават той парадак, у якім ідуць гэтыя дзесяць запаведзей у XX і XXXІV раздзелах кнігі. У яго зусім выпадае 2-я запаведзь з абодвух раздзелаў кнігі «Исход», 7, 8, 9, 10-я запаведзі з XXXІV раздзела, 10-я запаведзь з ХХ раздзела расчляняецца ім на дзве, а астатнія перадаюцца
- ↑ Гл. выданыя ім кнігі "Судей“, „Песнь песней", „Исход“, „Левит“, „Бытие", "Эсфирь" і напісаныя да іх прадмовы.