Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СВЕТАПОГЛЯД СКАРЫНЫ

Скарына не пакінуў пасля сябе навуковай працы, у якой быў бы паслядоўна выкладзен яго светапогляд. Уяўленне аб яго поглядах і перакананнях можна скласці толькі па тых фрагментах, асобных заўвагах, якія рассеяны ў яго прадмовах і тлумачэннях да біблейскіх кніг. Для гэтага трэба сабраць іх у адно і прывесці ў пэўную сістэму з тым, каб можна было зрабіць больш ці менш правільныя вывады.

Пры характарыстыцы светапогляду Скарыны неабходна зыходзіць з марксісцка-ленінскага палажэння аб тым, што галоўную ўвагу трэба аддаваць не тым ідэям, якія аджывалі свой век, складалі забабоны вучонага, а тым тэндэнцыям, якія пракладвалі сабе шлях у барацьбе з аджываючым, бо ў гэтых тэндэнцыях, часам мала яшчэ прыкметных, ляжалі парасткі будучага, зараджаючайся новай ідэалогіі. Выдатным прыкладам таго, як трэба падыходзіць да ацэнкі светапогляду гістарычных дзеячоў, філосафаў, мастакоў, для нас з'яўляецца ленінскі падыход да Л. Н. Талстога: не выстаўляць «на першы план таго, што выражае прадрассудак Талстога, а не яго розум, што належыць у ім мінуламу, а не будучаму», — указваў У. І. Ленін, абвяргаючы пустую, ліберальна-казëнную крытыку геніяльнага рускага пісьменніка[1].

Па сваіх філасофскіх поглядах Скарына быў ідэалістам. У сувязі з сацыяльна-гістарычнымі прычынамі ён не мог тады яшчэ вызваліцца з-пад уплыву тэалогіі і рэлігіі. Як і яго сучаснікі, ён глядзеў на свет вачыма веруючага чалавека, разглядаў біблію як крыніцу ведаў і мудрасці. У вырашэнні асноўнага пытання філасофіі, г. зн. пытання аб адносінах мыслення да быцця, духу да прыроды — аб тым, што з'яўляецца пярвічным: дух або пры-

  1. У. І. Ленін. Творы, т. 16, стар. 302.