насці Скарыны. У першую чаргу трэба мець на увазе юрыдычныя дакументы, аб якіх гаворыцца ў акце, выданым чэшскай каралеўскай канцылярыяй сыну Скарыны Сімеону Русу, а таксама віленскія кансісторскія акты 30-х гадоў XVІ ст.
* * *
Ф. Энгельс, характарызуючы выдатных дзеячоў эпохі Адраджэння, назваў іх тытанамі па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці. «Тады,—гаворыць ён,—не было амаль ніводнага буйнага чалавека, які не здзейсніў бы далёкіх падарожжаў, не гаварыў бы на чатырох або пяці мовах, не вызначаўся б у некалькіх галінах творчасці... Героі таго часу не зрабіліся яшчэ рабамі падзелу працы, абмяжоўваючы, ствараючы аднабокасць уплыў якога мы так часта заўважаем у іх пераемнікаў. Але што асабліва характэрна для іх, дык гэта тое, што яны амаль усе жывуць у самай гушчыні інтарэсаў свайго часу, прымаюць жывы ўдзел у практычнай барацьбе, становяцца на бок той ці іншай партыі і зма. гаюцца хто словам і пяром, хто мечам, а хто тым і другім разам. Адсюль тая паўната і сіла характару, якія робяць іх цэльнымі людзьмі»[1].
Гэтую характарыстыку выдатных дзеячоў эпохі Адраджэння можна з поўнай падставай аднесці і да Скарыны. Беларускі вучоны і мысліцель быў адным з адукаванейшых людзей свайго часу ў поўным сэнсе гэтага слова[2]. Ён добра ведаў грэчаскую, лацінскую, старажытнаяўрэйскую, нямецкую, чэшскую, польскую і іншыя мовы, быў выдатным знаўцам свецкай літаратуры. Ён многа падарожнічаў, многа бачыў, быў выхаван на перадавых традыцыях заходнееўрапейскай культуры; яго жыццё прайшло у няспыннай інтэнсіўнай працы і пастаянных вандраваннях з адной краіны ў другую ў пошуках ведаў. Любоў да ведаў прывяла яго нават у Італію, у адзін з старэйшых і буйнейшых у той час еўрапейскіх універсі-
- ↑ Ф. Энгельс. Диалектика природы, 1948, стар. 6.
- ↑ "Мы маем у асобе Скарыны, — гаворыць Я. Карскі, — адукаванейшага чалавека свайго часу, які ніколькі не ўступаў тагачасным заходнееўрапейскім дзеячам ні па свайму розуму, ні па энергіі і сваіх высокіх замыслах" (Доктор Франциск Скорина, "Чырвоны шлях" № 3-4, 1918, стар. 14).