ідэалогіяй. Відаць, гэта прымусіла маладога бакалаўра прыняць рашэнне прадоўжыць сваю адукацыю непасрэдна там, адкуль зыходзілі новыя гуманістычныя павевы. Імкнучыся да далейшага накаплення ведаў, ён пасля сканчэння вучобы ў Кракаве накіроўваецца ў Заходнюю Еўропу, дзе працягвае вывучаць філасофію, гісторыю, права, літаратуру, матэматычныя навукі, мовы. Пасля некалькіх год вучобы ў адным з якіхсьці тагачасных еўрапейскіх універсітэтаў, Скарына атрымлівае вышэйшую вучоную ступень — доктара свабодных навук (exіmіarum artіum, artіum bonarum doctor), аб якой упамінаецца ужо ў дакументах Падуанскага універсітэта.
Але даравітага маладога чалавека не задавальняе і гэтая вучоная ступень. Невычарпальная энергія у справе адшукання навуковай ісціны цягне яго ад адной галіны ведаў да другой. З асаблівай стараннасцю ён аддаецца вывучэнню медыцыны, батанікі і іншых прыродазнаўчых навук. Упорства ў рабоце, выдатныя прыродныя дараванні, якія ён развіў вучэннем і практыкаваннямі, далі свае вынікі: у лістападзе 1512 г. у Падуанскім універсітэце Скарына бліскуча здае экзамен па медыцыне і атрымлівае дыплом «у лекарскіх навуках доктара»[1].
Талент і веды Скарыны былі высока ацэнены калегіяй і спецыяльна адзначаны ў кнізе актаў (без №): «Lіber sacrі collegіі domіnorum doctorum et artіstarum». У гэтай кнізе, якая захавалася ў Падуанскім універсітэце, ёсць тры дакументы аб здачы Скарынаю экзаменаў. У адным з іх — першым — расказваецца аб тым, што 5 лістапада 1512 г. у Падуанскай царкве св. урбана была склікана калегія «слаўнейшых дактароў мастацтваў і медыцыны» з выпадку вырашэння пытання аб магчымасці дапушчэння да экзаменаў на ступень доктара медыцыны «беднага вучонага маладога чалавека», які «называецца рускім, панам Францыскам, сынам Лукі Скарыны з Полацка». Віцэ-прыёр названай калегіі Фадзей
- ↑ Dr. St. Wіndakіewіcz. Materyały do hіstoryі polaków w Padwіe. .Archіwum do dzіejów lіteratury і oswіaty w Polsce", t. VІІ, w Krakowіe, 1892. На стар. 158 тут сказана: „Sacrі Collegіі D. Artіstarum et Medіcorum 1512-1523. 1512 XІ. 5 Gratіae іn med amore Deі D. Francіscі, quondam Lucae, Skorіna de Poloczka Ruthenі, quі a longіssіmіs partіbus forsan quatucr mіlіa mіlіarіum et ultra ab hac praeclara cіvіtate pro augendo fomam et honorem іllіus se contulі etc."