привести, принудить и всеми способами присоединить...»[1] Перайшоўшы сам у каталіцкую веру, Ягайла вярнуўся назад у Літву са зграяй каталіцкіх ксяндзоў. «И оттоле почал крстити Литву у латынскую веру, и прислал арцибискуп бискупа к Вильни в Литовскую землю и тогда начяша стави костелы в всеи Литовской земли»[2]. Праваслаўныя, якія складалі каля 9/10 усяго насельніцтва Літоўскага княства, былі аб'яўлены «мяцежнікамі і схізматыкамі». У 1436 г. у Вільна быў створан трыбунал місіянерскай інквізіцыі, якому даручалася наглядаць за «рускімі адшчапенцамі» і прыводзіць іх «у паслушэнства рымскаму прастолу». У 1480 г. пры Казіміру ІV была выдана спецыяльная пастанова, якая забараняла праваслаўным будаваць новыя цэрквы і аднаўляць старыя[3].
К пачатку XVІ ст. каталіцкая агрэсія ў Літве, Беларусі і на Украіне дасягае вялікіх размераў. Каталіцкае духавенства ператварыла сталіцу Літоўскага княства г. Вільна ў апорны пункт сваёй агрэсіўнай дзейнасці. Сюды з мэтай узмацнення прапаганды каталіцызма і ператварэння праваслаўных у католікаў, былі прысланы заўзятыя служыцелі рымскай царквы: бернардзінцы (1468) і дамініканцы (1501)[4].
Нецярпімасць да спавядаўшых праваслаўе жыхароў Беларусі пачынае набываць форму адкрытых ганенняў і насілля над іх рэлігійнымі перакананнямі. У спецыяльна выданай у 1500 г. буле рымскі папа Аляксандр VІ рэкамендаваў віленскаму епіскапу, яго пераемнікам і ўсім духоўным чынам каталіцкай царквы прымяняць самыя энергічныя меры, у тым ліку і прамое насілле, да «рускіх», якія адмаўляліся прыняць каталіцызм[5]. Уступаючы патрабаванням Ватыкана, польскія каралі выдаюць рад пастаноў, накіраваных супраць праваслаўных. Так,
- ↑ История Белоруссии в документах и материалах, т. 1, стар. 77; Архангельский. Очерки из истории западнорусской литературы XVІ—XVІІ стст., М., 1888, стар. 4.
- ↑ Полное собрание русских летописей (ПСРЛ), т. XVІІ, V, Виленский список, Летопись Авраамки, стар. 198.
- ↑ В. З. Завитневич. Палинодия Захарии Копыстенского, Варшава, 1883, стар. 13.
- ↑ Памятники русской старины в Запад. губерниях империи, изд. П. Н. Батюшковым, вып. 5, стар. 26-27.
- ↑ Гл. И. Чистович. Очерк истории Западнорусской церкви, т. І, стар. 58, Митр. Макарий. История русской церкви, т. ІX, кн. ІV, стар. 102, 105, 108.