ў гарадах па-ранейшаму і бесперапынна чынілі «баі і грабяжы», рабілі многія іншыя «крыўды і ўціскі». Аб гэтым сведчаць шматлікія скаргі, што паступалі вялікаму князю літоўскаму.
У выніку развіцця феадальна-прыгонніцкіх адносін класавыя супярэчнасці ўсё глыбей пранізвалі феадальнае грамадства. Кожнае саслоўе са сваімі разнастайнымі патрэбнасцямі знаходзілася пастаянна ў варожых адносінах з усімі іншымі саслоўямі. Няспынная барацьба з-за матэрыяльных інтарэсаў ішла паміж зямельнай арыстакратыяй і гараджанамі, шляхтай і духавенствам, паміж заможнымі слаямі грамадства і працоўным народам.
Але асноўнай супярэчнасцю феадальнага грамадства была супярэчнасць паміж феадаламі і прыгоннымі сялянамі. Працідзеянне сялян наступленню прыгоннікаў знаходзіла выяўленне ў розных формах класавага пратэсту. У адных выпадках, прыходзячы «ку недостатку и убоству», сяляне выратоўваліся ад прыгоннага гнёту бегствам у гарады, дзе частка іх ператваралася ў бяздомных бадзяг і жабракоў, якія пераходзілі з месца на месца і жылі выпадковымі заработкамі. Частка сялян з-за «великого драпежства и грабежу» пакідала наседжаныя месцы і ішла далёка за межы роднага краю, большай часткай у Задняпроўе—цэнтр тагачаснага сялянска-казацкага руху. Уцёкі былі пашыранай формай антыфеадальнай барацьбы сялян.
У другіх выпадках сяляне адмаўляліся «служыць» феадалу, самавольна заворвалі панскую зямлю, высякалі панскі лес, падпальвалі маёнткі, знішчалі пасевы феадалаў, пераставалі плаціць падаткі. Часам сялянскія хваляванні перарасталі ва ўзброеныя сутычкі. Так, напрыклад, у 1536 г., калі ў Грэскую воласць прыехалі прыслужнікі каралеўскага «пасланца» за зборам даніны, «простыя хлопы» іх усіх перабілі, «а сами собе писати ани плату жадного пенезя выдати не хотели»[1]. У першай палавіне XVІ ст. сялянскі рух неаднаразова ахопліваў многія воласці, размешчаныя па Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожу, Бярэзіне, Прыпяці.
Пад уплывам выступленняў сялянскіх мас узмацняецца барацьба гарадскіх нізоў супраць шляхты, багатых купцоў і феадальнай адміністрацыі. У гэтай барацьбе
- ↑ Археограф. сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, Вільна, т. 1, № 27.