лася за ўмацаванне і абгрунтаванне феадальнага базісу, актыўна падтрымлівала палітыку феадалаў-прыгоннікаў і дзяржаўных улад, ад якіх залежалі дабрабыт, сытае і спакойнае жыццё духавенства. Сваімі прадпісаннямі царква імкнулася ўвекавечыць рабскае становішча працоўных мас, спрабавала прывіць ім у ў вечнасць і не пахіснасць феадальнага ладу і патрабавала пакорлівасці і цярплівасці.
Па ўмовах таго часу духавенства з'яўлялася адзіным саслоўем, якое кіравала духоўным жыццём грамадства. Таму адукацыя набыла пераважна багаслоўскі характар і даныя навукі павінны былі прызіцца ў адпаведнасць з вучэннем царквы. «Дагматы царквы былі адначасова і палітычнымі аксіёмамі, а біблейскія тэксты мелі ва ўсякім судзе сілу закона... Гэтае панаванне багаслоўя ва ўсіх галінах разумовай дзейнасці было ў той жа час неабходным вынікам таго, што царква з'яўлялася найвышэйшым абагульненнем і санкцыяй існуючага феадальнага ладу»[1].
Характарызуючы разглядаемую эпоху, трэба асабліва спыніцца на жыцці горада і гарадскога насельніцтва. У першай палавіне XVІ ст. назіраецца прыкметны ўздым эканомікі і культуры гарадоў Беларусі. Гарады ператвараюцца ў асобныя адміністрацыйна-гаспадарчыя цэнтры, становяцца цэнтрамі рамяства, гандлю, культурнага жыцця і зараджаючайся новай ідэалогіі. Мацнеюць іх эканамічныя сувязі з сумежнымі раёнамі, а гэта садзейнічае ўзаемнаму збліжэнню асобных зямель і стварае прадпасылкі для развіцця ўнутранага рынку. Такія буйныя старадаўнія гарады Беларусі, як Полацк, Віцебск, Гродна, Брэст, Мінск, Магілёў, мелі параўнальна развітае рамеснае насельніцтва, вялі шырокі гандаль з суседнімі гарадамі - Масквой, Ноўгарадам, Псковам, Цвер'ю, Рыгай і інш.
Насельніцтва гарадоў не з'яўлялася аднародным цэлым. Вышэй стаялі багатыя, прывілеяваныя сем'і, з ліку якіх выбіралася гарадская рада і назначаліся іншыя службовыя асобы ў горадзе. Яны атрымлівалі галоўныя выгады з развіцця рамяства і гандлю, вялі буйныя ліхвярскія аперацыі і ўсімі спосабамі эксплуатавалі гараджан і падуладных гораду сялян. У другую групу уваходзілі сярэдняе купецтва, цэхавыя старшыны, заможныя
- ↑ К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. VІІІ, стар. 128.