Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

збярнуў увагу сваіх сучаснікаў на выкарыстанне ўсяго багацця народнай мовы, усёй скарбніцы вуснай народнай творчасці. У культурным жыцці Беларусі яго выданні адыгралі выдатную ролю. Яны служылі не толькі аду кацыйным, але і палітычным мэтам, з'яўляючыся вострай ідэйнай зброяй у барацьбе супраць чужаземнага панавання, за захаванне і развіццё роднай мовы, культуры, за адзінства ўсіх рускіх зямель. Ён многа зрабіў для ўзняцця і ўмацавання самасвядомасці беларускага народа. Яго з поўнай падставай можна лічыць прадвеснікам той ідэйна-палітычнай барацьбы, якая разгарэлася ў Беларусі з асаблівай сілай з другой палавіны ХVІ ст.

Погляды Скарыны прасякнуты ідэалогіяй ранняга хрысціянства, якую ён прабаваў прыстасаваць у інтарэсах гандлёвых слаёў горада. Яны з'яўляюцца сумессю Элементаў містыкі з элементамі новых свецкіх поглядаў. Ён аддае належнае рэлігіі і разам з тым выступае за разнявсленне думкі ад скоўваючых яе пут тэалогіі і схаластыкі. Яго творчасць падрыхтоўвала аснову для больш рацыяналістычных поглядаў. Прага да ведаў, клопаты аб пашырэнні адукаванасці «среди людей простых посполитых», імкненне стаць на навуковую аснову ў тлумачэнні з'яў прыроды і авалоданні яе сіламі, самасцвярджэнне чалавечай асобы — такія характэрныя рысы светапогляду Скарыны, якія вызначаюць прагрэсіўны характар яго творчасці.

Беларускі народ беражліва захоўвае спадчыну свайго слаўнага сына, які адыграў важную ролю ў развіцці беларускай культуры, ва ўмацаванні сувязей паміж брацкімі славянскімі народамі.