мове да «Катехизиса» ён пісаў, што духавенства клапоціцца толькі выключна аб сваім матэрыяльным становішчы, аб набыцці сёл, маёнткаў, выгадных для сябе царкоўных і манастырскіх пасад. Ведучы паразітычнае жыццë, яно патрабуе для сябе дзесяцін, сарачын, паўсарачын і іншых прынашэнняў; а каб трымаць народ у вечным страху і пакорлівасці, яно пабудавала ў сваіх карыслівых мэтах цэрквы і манастыры, прыдумала іконы і розныя ідалы, унушаючы цёмным, неадукаваным людзям думку, што выратаванне «живота вечного» заключаецца ў выкананні царкоўнай абраднасці, у малітвах і пастах.
Будны выкрывае папоў і манахаў як ворагаў навукі і прагрэсу, параўноўваючы іх са «сляпцамі», якія вядуць народ па нявернаму шляху, у бездань. Ад іх, гаворыць ён, дарэмна было б чакаць «поправления в науке или в житии», бо яны падвергліся «духовной гнили» і не толькі людей «не научають, але и сами мало правды знають и оным, который бы учити хотели, забраняють...» з усёй шчырасцю і прамалінейнасцю Будны ставіць пытанне: «Что ж для от таковых слепцов не бежим. Чомуся им водити допущаем». І, звяртаючыся да сваіх чытачоў, «до простых людзей языка руского», ён заклікае: «Смилуйся уже каждый над собою бога для встани от сна, уже пора обачися. Досыть есмо уже спали... за справою сих слепцов». Мысліцель прыходзіць да вываду, што прагніўшае і ні да чаго не здольнае духавенства трэба «вон выкинути и потоптати»[1].
Разгарнуўшы крытыку царквы, духавенства, Будны разам з тым разгарнуў і крытыку біблейскіх тэкстаў, дагматаў хрысціянскай рэлігіі. Ён заўважыў сотні супярэчнасцей, падробак і скажэнняў у кнігах «св. писания»; ён патрабаваў крытычных адносін да іх, бо, паводле яго слоў, сярод мноства гэтых кніг значна больш «фальшывых», чым «ісцінных». Будны прама ўказваў, што некаторыя так званыя апостальскія пасланні з'яўляюцца падробкамі. Не скрываючы сваёй пагарды да царкоўнай артадаксіі, Будны па сутнасці заняўся рэвізіяй тэкстаў «св. писания».
Блізкім па свайму светапогляду і характару дзейнасці да Буднага быў яго сучаснік Васілій Мікалаевіч Цяпінскі-Амельяновіч. Кіруючыся патрыятычнымі матывамі, Цяпінскі арганізаваў за ўласныя сродкі друкарню, у
- ↑ «Катехизис», стар. 7-7 аб.