На думку аўтара, яна, граматыка, займае цэнтральнае месца сярод іншых навук — рыторыкі, славеснасці, філасофіі і г. д., бо яна служыць «ключем выразуменю, отворяючи, и указуючы всякии вунтпливости, а приоздобляючи и светлый чинячи разум человечий»[1].
Выдавецкая дзейнасць друкарні віленскага праваслаўнага брацтва адыграла важную ролю не толькі ў распаўсюджванні пісьменнасці ў Беларусі, але і у барацьбе супраць каталіцызма і уніяцтва. Тут быў выдан рад палемічных твораў, накіраваных супраць уніі, у тым ліку славуты «Фринос», або «Плач Вселенской восточной церкви» (1610 г.) Мелеція Сматрыцкага. Пасля надрукавання гэтай кнігі друкарня па дэкрэту Сігізмунда ІІІ была закрыта. Аднак выдавецкая дзейнасць брацтва не спынілася. У мястэчку Еўе (у 35 кіламетрах ад Вільна) братчыкі заснавалі новую друкарню, у якой з 1611 па 1646 г. было надрукавана некалькі багаслоўскіх кніг, а таксама граматыка М. Сматрыцкага (1619 г.), якая з'яўлялася лепшым падручнікам граматы аж да М. В. Ламаносава. Сматрыцкі ў ёй праводзіць асветніцкія ідэі, развіваючы далей думкі Скарыны аб карысці і прызначэнні граматыкі, выказаныя ім роўна за сто год да паяўлення «Грамматики словенския». У прадмове пад загалоўкам «Учителем школьным» ён піша: «Деткам учитися починаючим букварь, звыкле рекши Алфавитарь, с той же грамматики вычерпленный, або склонениями грамматичными и лет детиных з мовою зараз навыками, до научения подаваный нехай будет. По Часослове и зась Псалтири, которые опусканы быти не мают, выучению ся овая грамматика з выкладами, то есть з показованием и уживанием ей пожитков наступит».
У XVІІ ст. у Беларусі, нягледзячы на забароны і праследаванні ўлад, функцыяніравала ў розны час больш
- ↑ Л. Зизаний. Грамматика словенска, 1596. Эпиграмма на грамматику и «Послание спудеом». Цікава, што такую ж думку аб прызначэнні граматыкі праводзяць і аўтары «Грамматики доброглаголивого еллино-словенскаго языка» (Львов, 1591), якім, відаць, былі добра вядомы кнігі Скарыны. Складальнікі елінаславянскай граматыкі ў прадмове да яе пішуць наступнае: «Сия по ест первая ключ отверзаяй ум разумети писания, от нея же по степенех всю лествицу, по чину учений, трудолюбивии достизают, диалектики, риторики, мусики, арифметики, геометрии и астрономии; и сими же седми, Якоже неким ссудом разсуждения, почерпаем источник философии, разумевающе же и врачества».