Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чоным, першым доктарам у лекарскіх навуках, першым друкаром»[1].

Безумоўна, Скарына быў першым па часу выдаўцом кніг ва усходнеславянскіх землях, калі не лічыць некалькіх выданых да яго Ш. Феслем богаслужэбных кніг на царкоўнаславянскай мове. У пэўным сэнсе можна сказаць, што кінутае ім насенне упала на некранутую глебу. Ён піянер друкавання кніг на «рускай мове», і ўсе пазнейшыя пачынанні ў гэтай галіне і ў Беларусі, і на Украіне, і часткова ў Расіі былі рухам па шляху Скарыны. Распаўсюджанне яго кніг дало штуршок не толькі да далейшага развіцця і ўдасканалення беларускага кнігадрукавання, але і да ўзнікнення і развіцця ўласнага рускага і ўкраінскага кнігадрукавання. Дзейнасць Скарыны адзін з доказаў непарыўных адвечных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі.

Пасля Скарыны кнігадрукаванне, як справа новая, малапашыраная, прывілася ў нас не адразу, а праз 40 — 50 год, калі адкрыліся друкарні ў Маскве, Нясвіжы, заблудаве, Вільна, Львове, Астрогу. Іменна з выданнямі Скарыны звязан выданы І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам у 1564 г. у Маскве «Апостол», шрыфт якога, паводле слоў В. В. Стасава, «быў вельмі блізкай копіяй са Скарынінскага»[2]. Львоўскія і Астрожскія выданні («Грамматика еллинословенская 1591 г.> і «Острожская библия 1580 — 1581 гг.») таксама падобныя да выданняў Скарыны. Яшчэ Даброўскі ў сваёй граматыцы славянскай мовы заўважыў, што ў Астрожскай бібліі, надрукаванай на царкоўнаславянскай мове, сустракаюцца часам «новыя рускія формы» і асаблівасці, уласцівыя выданням Скарыны. Пазней П. В. Уладзіміраў даказаў тэкстуальнае супадзенне Астрожскай бібліі з бібліяй Скарыны па кнігах «Иеремии» і «Юдифь».

«Асабліва характэрна тое, — адзначае ў сувязі з гэтым П. П. Ахрыменка, — што выдаўцы Астрожскай бібліі шырока выкарыстоўвалі прынцыпы крытычнай работы над тэкстамі кніг, якімі ўпершыню на Русі карыстаўся Г. Скарына. Гэтыя прынцыпы тэксталагічнай і філа-

  1. Чтения в обществе Нестора-летописца, кн. VІІІ, Кіеў, 1894, стар. 18.
  2. В. В. Стасов. Разбор рукописного сочинения г. Ровинского, 1864, стар. 35; гл. таксама Энциклопедический словарь Брокгауза и Эфрона, т. ХХХ, стар. 228.