ноза; у Францыі ў XVІІІ ст.—Ж.-Ж. Русо, К. А. Гельвецый, П. А. Гольбах. Натуральнаправавыя ідэі выкарыстоўваліся таксама і ў рэакцыйных мэтах для апраўдання абсалютнай манархіі, прыгонніцтва, феадальных устаноў як устаноў, заснаваных на «боскім праве» (Ф. Аквінскі і інш.).
Але і ў першым і ў другім выпадках вучэнне аб натуральным праве было прыстасавана для апраўдання грамадскага ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці, для абароны дзяржаўнай улады. Толькі прадстаўнікі так званага «сярэдневяковага ерэтычнага камунізма» з усяго гэтага вучэння зрабілі працілеглыя вывады. Яно служыла ім для абгрунтавання адмаўлення свецкіх і духоўных улад, а таксама прыватнай уласнасці — асновы прыватнаправавых інстытутаў. Яны заяўлялі, што па натуральнаму праву ўсе людзі нараджаюцца роўнымі і свабоднымі і не павінны імкнуцца да заняволення іншых. Асноўнае патрабаванне, якое яны выстаўлялі, было: «Не рабі другім таго, чаго не хочаш, каб другія рабілі табе». У вучэнні ерэтыкаў пераважалі рэлігійна-этычныя ідэі, бо крыніцамі «сярэдневяковага камунізма», апрача натуральнага права, былі ранняе хрысціянства і вучэнне гностыкаў і містыкаў.
У Скарыны мы таксама сустракаем думкі, якія напамінаюць, хоць бы аддалена, прыблізна, некаторыя выказванні сярэдневяковых ерэтыкаў. У яго разважаннях аб «прироженых» і «писаных» законах выяўляецца імкненне абгрунтаваць прынцып роўнасці ўсіх людзей перад законам. Зыходзячы з таго, што людзі ад прыроды роўныя і свабодныя, ён указваў на неабходнасць стварэння ў дзяржаве такіх законаў, якія адпавядалі б інтарэсам літаральна ўсіх падданых. І характэрна, што аб гэтым ён гаворыць у прадмове да біблейскай кнігі «Второзаконие», кнігі, якая асвятляе маёмасную і прававую няроўнасць, падзел грамадства на паноў і рабоў. У адносінах да апошніх біблейскі бог Іягова рэкамендуе прымяняць самые жорсткія меры прымушэння, не спыняючыся нават перад забойствамі. І вось замест таго, каб каменціраваць змест гэтай старазаветнай кнігі, Скарына ў сваёй прадмове да яе выкладае некаторыя свае погляды аб грамадскім ладзе, якія ён пры гэтым прабуе падмацаваць містычнай па свайму зместу раннехрысціянскай ідэ яй аб «роўнай свабодзе» і «агульнасці маёмасцей», узя-