на работу якогасьці І. Канчэўскага (Абдзіралавіча)[1], які ўкладвае ў вусны Скарыны літаральна наступныя словы: «Над сцюдзёнымі хвалямі Дзвіны я быу візантыйцам-Юрыем, у Кракаве, куды мяне пацягнула за еўрапейскімі ведамі ― лацінікам Францішкам. А сапраўды я не быў ні Юрыем, ні Францішкам, быў вольным і незалежным духам, якога вы шукаеце, духам агульначалавечым, толькі ў беларускай вопратцы. Шукайце ж!»[2].
Мы не ведаем, з якой крыніцы Канчэўскі здабыў гэтыя словы, якія ён прыпісвае Скарыне, і наколькі яны адпавядаюць сапраўднасці. Мабыць, гэта выдумка аўтара. Але незалежна ад таго, выдумка гэта ці праўды словы самога Скарыны, у гэтых некалькіх радках дадзена правільная характарыстыка поглядаў беларускага вучонага як выдатнага гуманіста свайго часу, вольнага ад нацыянальнай абмежаванасці і абыякавага да дагматычных асаблівасцей праваслаўнай і каталіцкай царквы. Іменна такое ўяўленне аб Скарыне можна вынесці і на падставе вывучэння яго творчасці па тых дакументах і матэрыялах, якія захавала гісторыя.
* * *
Асабліва цікавымі з'яўляюцца грамадскія погляды Скарыны, якія складваліся пад уплывам умоў матэрыяльнага жыцця беларускага народа, барацьбы працоўных мас супраць феадальнага і нацыянальнага гнёту. У іх выявіліся класавая пазіцыя мысліцеля, яго адносіны да існуючага ладу і грамадска-палітычных пытанняў.
У тыя часы ўсякі сацыяльны рух, усякі пратэст супраць феадалізма і царквы выяўляліся ў рэлігійнай форме. Тыя, хто не згодзен быў з існуючым становішчам рэчаў, звярталіся, як правіла, да першакрыніц рэлігіі ― да кніг Ветхага і Новага завета ― і, хватаючыся за якуюнебудзь формулу, давалі ёй сваё тлумачэнне, адхіляючыся ў сферу ўласных інтарэсаў. Так рабілі ўсе сярэдневяковыя ерэтыкі, якія шукалі пацвярджэння сваіх поглядаў у багаслоўскіх тэкстах ― помніках ранняга хрысціянства. На бібліі грунтаваўся Лютэр, біблія служыла Мюнцэру пацвярджэннем яго рэвалюцыйнай праграмы,