Старонка:42 докумэнты і двое Жвіроўскіх (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Слухалі: Пастанавілі:
з сынам быўшага памешчыка Заслаўскім. Агітацыя мае частковы посьпех. Настрой некаторых вёсак, асабліва з перавагаю кулацкага жыхарства, варожы да Савецкае ўлады. Гэты самы памешчык Заслаўскі організаваў атрад бандытаў, з якім туляецца па лясох і адтуль робіць налёты, наганяючы непамерны спалох на жыхарства. Рабіліся спробы наладзіць у мяст. Чарняўцы пагром, але пакуль што бяз посьпеху. Мясцовыя сав. ўстановы працуюць пад пастаяннай пагрозай нападу банды Заслаўскага, якая ўсё больш і больш павялічваецца. Трэба прыняць пільныя і энэргічныя меры, каб наладзіць у Чарняўскай воласьці рэволюцыйны парадак.

.........

выслаць атрад па барацьбе з бандытызмам. Мясцовай ячэйцы павесьці самую шырокую агітацыю сярод сялянства.