Старонка:11 ліпеня (1930).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы ўсе добра памятаем гэтыя дні. Барысаў расстралялі. Бабруйск узарвалі. Менск і другія гарады палілі з усіх бакоў. Усюды яўрэйскія пагромы. Дабро вазамі вывозілі за сабою. Як некалі Нэрон паліў Рым, каб пацешыць сваё мастацкае пачуцьцё, так генэрал Шэптыцкі загадаў паліць Слуцак, у той час, як ён „вялікі заваявальнік“, будзе ехаць па шашы на Несьвіж. Гвалты, зьдзекі над кабетамі. „Дымам і пажарам“ пускалі паны Беларусь, і гэтым убівалі ў галаву рабочых і сялян яснае разуменьне таго, што пан бароніць толькі сваё і для сябе: калі-ж ён траціць, дык лічыць, што калі ня пану, дык і другім няхай не застаецца. Мы ўсе добра памятаем гэтыя дні і забывацца на іх ня маем права.

(З успамінаў тав. А. Чарвякова).