Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апусьцілі вочы. Мёртвая цішыня панавала на палубе.

Гэта ўпрошваньне, здавалася, прывяло капітана ў большае шаленства. Ён грэбліва пхнуў распасьцёртага Ісайку нагою і крыкнуў:

— Узяць яго!.. Паказаць, як ён ня можа!

Але ў гэтую хвіліну Ісайка ўжо ўскочыў на ногі, і гэта быў ужо зусім не ранейшы ціхі Ісайка.

У яго мярцьвена-блядым твары з зьзяючымі вачыма было нешта такое дзіўна-спакойнае і рашучае, што капітан несьвядома адступіў назад…

— Дык будзь ты пракляты, злодзей!

І з гэтымі словамі скокнуў на сеткі і з жаласным крыкам роспачы кінуўся ў мора.

Матросы аслупянелі ў бязмоўнай жудасьці. Капітан зьбянтэжыўся.

Іван Рабы, дасканалы плавец, у адзін міг быў за бортам. Але Ісайкі ўжо ня было на паверхні. Ён, як ключ, пайшоў на дно.

— Гэткі жыдзюга пракляты! — нарэшце, прамовіў капітан і загадаў легчы ў дрэйф і спусьціць катэр, каб адратаваць Рабога.

Матросы хрысьціліся.