Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

писаръ — державца Слонимскій и Дорсунишскій, панъ Иванъ Горностай», — з чаго відаць, што пасада «писара» была даволі значнай.

Мы ня будзем затрымлівацца над зьместам актаў Літоўскай Мэтрыкі, бо, з аднага боку — колькасьць гэтых дакумантаў, як ужо вышэй было адзначана, страшэнна вялізная, і няма магчымасці рагледзіць iх больш-менш грунтоўна нават у тым складзе, які маецца ў выданых дагэтуль зборніках з розных разьдзелаў мэтрыкі; з другога боку гэтае пытаньне адносіцца ўжо да спэцыяльнай галіны гісторыі й права, а не да літаратуры у ўласьцівым яе значэньні.

На заканчэньне гэтага разьдзелу мы падамо толькі адзін нядаўна апублікаваны дакумант з Літоўскай Мэтрыкі, які датыча гістарычнай асобы, вядомай і ў гісторыі расейскай літаратуры, гэта кн. Андрэя Міх. Курбскага, які ўцёк пры Іване Грозным на Літву. Знаёмячыся з творамі кн. Курбскага з гісторыі расейскай літаратуры, мы звычайна ня маем магчымасьці даведацца, якім чынам ён уцёк з Расеі ў самы разгар вайны, у якой ён спаўняў важную роль ваяводы. У Літоўскай-жа Мэтрыцы знаходзяцца дакуманты, якія выяўляюць і тлумачаць гэтае здарэньне. Адзін з гэткіх дакумантау[1] мае вось які загаловак «Оповеданье старосты Кревского, князя Анъдрея Михаиловича Курпъского, на немъцовъ гельманьскихъ о побранье грошей и многихъ речей, пры немъ будучыхъ, коли вышелъ зъ Москвы». Дата: «Лѣта Божьего Нароженья 1567, мѣсяца февраля 23 дня». Затым пачынаецца апавяданьне: «Што перво сего оповедалъ и жаловалъ королю его милости староста Кревъскій, князь Анъдрей Михаиловичъ Курпъскій, ижъ едучи ему зъ Дерпту на имя его кролевское милости до здешнего паньства его милости господарьского, и кгды, деи[2], до замъку его кролевское милости Иѳлянтского Гельму, просечы до Волъмеру о проводника, заехалъ, ино[3], деи, немцы тамошние гельманьские его поимали и взяли, деи, у него золотыхъ черленыхъ трыста, ланьцухъ золотый, въ которомъ, деи, было золотыхъ такежъ трыста, обручыкъ золотый важылъ золотыхъ трыдцать, дукатовъ трыдцать, перстень золотый, въ немъ золотыхъ десеть, съ каменемъ шаѳеромъ, на которомъ былъ вырытъ[4] гербъ его, таляровъ пятьсотъ, бахратъ[5] серый, за которого дано двадцать пять рублевъ, секерку бу-

  1. Запазычаем яго з артыкулу Г. З. Кунцэвіча у „Извѣстіяхъ отдѣленія рус. словен. И. Ак. Наукъ“, т. XIX, кн. 2, (1914 г.).
  2. Вось, кажа;
  3. то;
  4. выразаны;
  5. конь татарскай пароды.