монічаў і толькі ў 1616 г. пераложаны на польскую мову, калі беларуская мова на Беларусі пачала пакрыху траціць сваё агульна-дзяржаўнае значэньне й выціскацца польскай[1]. З другога боку, ужо ад паловы ХVІІ в. і маскоўскі ўрад пачаў адчуваць патрэбу ў Літоўскім Статуце, асабліва пасьля далучэньня Ўкраіны (1654 г.), дзе тады ўжываўся, а нават падчас і цяпер ужываецца, гэты статут. І вось, апрацавалася тады скарочаная маскоўская рэдакцыя; гэтая рэдакцыя ёсьць мала вядомай, бо яна зусім не паявілася ў друку[2].
Калі-ж пасьля падзелаў Польшчы ў канцы ХVIII в. і Беларусь адышла да Расеі, то быў зроблены поўны пераклад Літоўскага Статуту 1588-га году з тагочаснае беларускае мовы на сучасную расейскую мову й надрукаваны ў 1811 г. Аднак пасля польскага паўстаньня 1830 г. ўжываць Літоўскі Статут на Беларусі было забаронена ў 1840 г.
Калі мы зробім параўнаньне памянёных трох рэдакцыяў Л. Статуту з боку мовы, то лёгка заўважым, што стары рукапісны Статут 1529 г. мае больш вытрыманую беларускую мову, а друкованая рэдакцыя Трэцяга Статуту 1588 г. больш багата полёнізмамі; гэта сьведчыць аб тым, як польская мова паступова пачынала браць верх над беларускай ужо ад канца ХVІ в., калі польская адукацыя асталявалася ў мясцовых беларускіх школах, і адтуль пачалі выходзіць пісары і ўраднікі з большым нахілам і прывычкай да польскае мовы.
Загаловак Старога Статуту 1529 г. гэткі: «Права писаные Старого Статуту, даные панству великому князьству князьству Литовскому, Рускому, Жомоитскому и иныхъ, черезъ наяснѣйшого пана Жикгимонта, зъ Божее милости короля Польского, в. кн. Литовского, Руского Пруского, Жомойцкого и иныхъ многих.[3].
Тэрмінам «права писаные» падкрэсьліваецца розьніца гэтага афіцыяльнага закону ад таго народнага напісанага права, якім дагэтуль старадаўным звычаем кіраваліся на судох, аб чым успамінае ў прадмове да 3-га Статуту яго галоўны рэдактар-выдаўца падканцлер Леў Сапега: адначасна гэты тэрмін прыдае азначаным законам абавязковую
- ↑ Істнаваньне ранейшага польскага перакладу й выданьня вельмі няпэўнае. Гл. аднак С. Ліндэ „O statucie Litewskim“, Warszawa 1816.
- ↑ Адзін з гэткіх рукапісаў выдаў нядаўна І. І. Лаппо ў сваёй кнізе: „Литовскій Статутъ в Московскомъ преводѣ-редакіи“. Юр‘еў 1916 г. 1828-га тому „Лѣтописи занятій И. Археограф. Комиссіи“.
- ↑ Статут 1529 г. быў надрукованы найменш у „Врименнику И. Моск. Общ. Исторіи и древн. Росс.“ кн. 18. Масква 1854 г. рукапісу ХVII в. быўш. Віленск. Акадэміі), калі ня лічыць польскага выдання Гр. Дзялынскага, які надрукаваў гэты Статут у 1841 г. у Пазнані польскім шрыфтам у выданьні „Zbiór praw Litewskich od roku do roku 1529“.