Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як шчыры патрыота, заяўляе, што ён пастанавіў усе свае сілы й сродкі ахвяраваць на паратунак айчызны, а калі ёй суджана згінуць, то і ён гатоў аддаць сваё жыцьцё, каб згінуль разам з ёю. Каханьне бацькаўшчыны й роднае мовы ён ставіць галоўнай падвалінай сваёй працы й стараецца пераканаць у гэтым і іншых. Жадаючы, з аднаго боку, паказаць, што беларуская мова ня горшая, чымся мовы іншых культурных народаў, і мае права ўжывацца ў кнігах, нават царкоўных, а з другога боку, хочучы даць магчымасьць сваім братом беларусінам навучацца слова Божага на роднай мове, — Цяпінскі прыступіў да перакладу эвангольля на беларускую мову, ня гледзячы на тыя прыкрасці, якія яму прышлося праз гэта перажыць. Ён кіраваўся толькі «зычлівасьцю» да сваёй айчыны і роднага беларускага народу, які знаходзіўся ў духоўнай цемры й заняпадзе. Заклікаючы ўсіх больш-менш заможных да „улітаваньня“ над «убогаю прастатою» народу, ён сам стараецца быць гэтаму прыкладам, аддаючы ўсе свае сілы й сродкі на народную асьвету.

Закончыўшы свой пераклад эвангельля ад Мацьвея, Марка і часткай Лукі, Цяпінскі з вялікім цяжарам надрукаваў гэтую першую частку сваёй працы ў сваёй «убогай друкарні», якую, мабыць залажыў у сваім невялікім маёнтку на бацькаўшчыне. Загаловак гэтага вельмі рэдкага выданьня гэткі: «Первая часть Нового Завѣта або Тастаменту, подлуг словеньского роздзеленья, то есть отъ четырехъ евангелистовъ светое Евангеліи Ісуса Христа списаное». Дагэтуль вядома ўсяго два (няпоўныя) экзэмпляры гэтага выданьня: адзін у Петраградзкай публічнай бібліатэцы, другі — у бібліатэцы Сійскага манастыра, Архангельские губ. Пры першым з іх маецца рукапісная прадмова Цяпінскага, якою мы ніжэй карыстаемся з перадруку ў «Кіев. Старинѣ» (1859 г., студзень). На жаль, у ніводным в двох экзэмпляраў няма дакладнага азначеньня месца й часу выданьня, і сама кніжка зьяўляецца вялікай рэдкасьцю, тым больш, што й католікі й праваслаўныя стараліся яе зьнішчыць за «гарэтыцкія» погляды яе перакладчыка й выдаўцы. Дзеля большай выгоды, і каб не запаміналася славянская мова, Цяпінскі побач з беларускім тэкстам у першай калюначцы надрукаваў і царкоўна-славянскі тэкст: апрача гэтага, зьмясьціў у сваім выданьні розныя тлумачэньні і абшырную прадмову, у якой вызначыў мэту выданьня гэтай кніжкі й дрэнныя ўмовіны, пры якіх адбываўся пераклад і друк яе, а гэтак сама вылажыў, хаця й ня зусім складна, свае грамадзянска-палітычныя й рэлігійныя перакананьні. З літаратурнага боку гэтая прадмова ёсьць цікавым помнікам беларускага пісьменства канца ХVІ сталецьця (1540—1580 г. г.),