Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэлігійнага фанатызму кожная праява крытычнае думкі разглядалася, як гарэзыя й божая абраза. І калі ўсюды дыміліся вогнішчы інквізыцыі, мы можам лічыць за шчасьце, што Буднага не спаткаў той самы лёс, які зьвёў са сьвету яго нешчасьлівага настаўніка Сэрвата. А тыя сацыяльна-палітычныя ідэі, якімі ён цікавіўся 400 год таму назад, як — ідэі дзяржаўныя, пытаньні вайны й міру, правы жыцьця й свабоды асабістасьці — жывуць і ў сучасны нам момант і будуць жыць яшчэ сталецьці, мяняючы свой выгляд і пэрыадычна паўтараюнася, як недасягальныя імкненьні чалавецтва.