Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

кніжку: «О оправданіи грѣшника предъ Богомъ», у якой у дальшым цягу праводзіў свае пратэстанцкія погляды. Магчыма, што якраз гэты твор ён меў на ўвазе, калі ў прадмове да Катыхізісу абяцаў сваім чытачом выдаць новую кніжку. Мясцовы сабор, угледзіўшы ў гэтых выданьнях рэфармацкія думкі, асудзіў Буднага, як гарэтыка й пазбавіў яго духоўнага стану: пасьля гэтага Будны публічна быў адмовіўся ад сваіх поглядаў. Гэта адбывалася ў 1582 г., а ў наступным Будны выпушчае на польскай мове свой новы твор: «O urządzie miecza używającem», у форме дыялёгу; у гэтым творы Будны, ня тоячы сваіх сымпатыяў да навамоднае навукі сацыніян, стараецца давесьці, насупраць скрайнім дзеячом гэтае навукі, што нічога няма дрэннага, калі хрысьціяне будуць слухацца зямное ўлады й самі будуць уладаць зямлёю, падданымі й нявольнікамі (але толькі «богабаязна»), што не забараняецца ўжываць зброі, прымаць удзел на вайне і г. д.[1] Гэтых поглядаў Будны бараніў нават на публічных спрэчках. Мы ня будзем доўга супыняцца на яго польскіх і лацінскіх творах, бо яны не датычаць нашага найблізшага заданьня, хаця якраз у гэтых творах з вялікшай дакладнасьцю выяўляюцца рэлігійныя, сацыяльна-палітычныя й філёзафскія погляды Буднага.

Рэлігійныя погляды Буднага найбольш выразна выяўлены: 1) У яго вядомым творы: «O przedniejszych wiary chrystiańskiej artykulech», выданым у 1570 г. у Лоску. Кніжка вельмі рэдкая, і з яе зьместам пазнаёміцца толькі па выпісках у Jocher‘a: «Obraz bibliograficzno-historycznej literatury i nauk w Polsce Т. II. Wilno, 1842, № 3094. стр. 232 і 510-512. Гэты твор выклікаў адказ у польскай літаратуры. Гл. «Wiszniewski. Historia literatury Polskiej», т. IX. стр. 68-92, 174, 2) у выданым у яго перакладзе творы: «Sw. Justyna Rozmowa z Trytonem Żydem, з яго прадм. Выд. у Несьвіжы 1564 г. Гл. Wiszniewski, т. VI, стр. 546.

Аб яго стасунку да палітычных пытаньняў сьведчаць некаторыя выданьні, у якіх Будны прымаў удзел (Гл. Wiszniewski, т. IX, 338-9), а гэтак сама яго ўласны твор проціў Марціна Чаховіча, у якім ён адмаўляецца ад удзелу ў палітычных справах: «Refutatio argumentorum M. Czechowicii. Losk, 1574.

Погляд Буднага на смертную кару выяўляецца ў яго брашурцы, выданай ім у 1576 г. ў Лоску: «O furyach albo szaleństwach francuskich, to jest o strasznem, a niesłusznem admirała Kas-

  1. Памянёны, твор дакладна разгледжаны арыгінальнымі выпіскамі ў Брукнэра: „Różnowierey polscy“, I, 163 і мм. Плывы экзэмпляр маецца ў бібліотэцы Чартарыйскіх (Merczyng).