Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вытлумачыўшы затым, як узмацнялася хрысьціянства, пакуль да яго з павагаю адносіліся самі веруючыя і іх кіраўнікі, аўтар далей кажа: «Леч дыябал не дапусьціў сяму абычаю доўга межы хрысьціянамі стаяць, сьпячым бо чалавекам, па слону Евангельскаму, прыйдзе й высеяў плявёлы. Се ест, калі ся ляпілі учыці людзей, научыў іх дыябал, абы верылі, іж без наукі, бяз веры і бяз іспавяданія можаць чалавек спасен быць, толькі бы вадою ў дзяцінстве ахрышчаны быў, а прышэдшы к розуму, толькі бы ў пэўныя дні мяса ня еў, міластыню хацяць ад злога набыці даваў, сьвятым ся маліў і таковыя рэчы па абычаю захаваў. А наастатак на тое ся спушчалі, естлі хто меў, што бы папом на душы даў абы цела на пасьвяшчонай зямлі палажылі, праводзілі, паміналі, трэціны, дзявяціны, паўсарочыны, сарочыны, паўгодзіны і годзіны, і іншыя таковыя вымыслы чынілі. Для таго іменьня, сёла, места адпісвалі, манастыры й будаваныя цэрквы надавалі, або зноў будавалі колакалы, папірыоны[1], дыскосы[2], рызы, іконы ілі балваны[3] купавалі падзяваючысы[4] для таковых спраў спасеньня, царствія Божага й жывата вечнага». Аўтар вінаваціць духавенства, што яно ня тлумачыць народу самой сутнасьці Хрыстовай веры, а здавальняецца толькі абрадамі: «Тыя так ня толькі не навучаюць, але й самі мала праўды знаюць, і оным, каторыя бы вучыці хацелі, забараняюць, няйнача, яко прад тым законьнікі жыдоўскія».

Наогул, тагочасныя царкоўныя парадкі выклікаюць папрокі з боку Буднага: «Не надае аб тым многа пісаці, — кажа ён у тэй-жа прадмове — усе бо ведаем, яковых цяпер вучыцеляў імаем. Ведаець весь сьвет, яко па свае сцепені[5] уступаюць; ня тайна тэж, яко на ніх стаяць і справуюцца. Лепш плакаці, нежалі іх норавы выпісываць».

Чакаць іх паправы, на думцы аўтара, няма надзеі. Застаецца адно: уцякаць ад гэткіх вучыцялёў і шукаць іншых. Якіх-жа? Мабыць, такіх, якія пашыраюць навуку, паложаную ў аснову памянёнага Катыхізісу, г. зн. пратэстантаў. «Оно пэўная рэч, — піша ён далей, — іж напрасна іх папраўленьня ў навуцы ілі у жыцьці ждаці. Лучшай, абы кажды, хто ня хочаць згінуці, іншага сабе лекарства зачасу шукаў, а такавым пастарам пакой даў»… Або, лепш было-б

  1. келіхі.
  2. кубкі.
  3. статуі.
  4. спадзяючыся.
  5. абавязак, сан.