Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

братьею мѣти, и придало бы ся ему съ кимъ въ томъ ихъ братствѣ ростырку, або зваду почати, тогды о тыхъ дѣлѣхъ таковые духовные люди… не мають ся отъ судовъ отзывати, ани жадной помочи з урадов своихъ на то собѣ брати» і інш. (Акты Зап. Рус., т. III. № 131). Дакуманты таго часу адзначаюць «великое грубіянство и недбалость» духавенства; апошнія часта назначаюцца і скідаюцца патронамі з асабістых поглядаў бяз ведама біскупа: некаторыя духоўнікі, а асабліва манахі, вядуць валакіцкае жыцьцё, пераходзячы з парафіі да парафіі, з манастыру да манастыру, і пакідаючы на даволі доўгі час сваіх параф‘янаў бяз духоўнае апекі. Вось чаму, як скаржыўся мітрапаліта Солтап у 1509 г., «многіе люди, Русь, по нашимъ мѣстомъ и по князьскимъ и по панскимъ незаконно мѣшкають, жоны поимучи не вѣнчаются, и датой крестити не ходять, и на исповѣдь не ходять». Вышэйшае духавенства гэтак сама не заўсёды магло даваць добры прыклад ніжэйшаму й паднімаць абычайнасьць у народзе. Біскупскія й нават мітрапаліцкія пасады часта даставаліся нягодным асобам, часамі нават зусім мала граматным, за іх асабістыя заслугі перад каралём, ці дзякуючы пратэкцыі ўплывовых асобаў. Стары звычай выбіраць біскупаў «усім паспольствам» быў заменены «челобитьемъ» г. зн. куплёю і прадажаю герархічных мясцоў, якія вельмі часта займаліся сьвецкімі асобамі, зусім непадгатаванымі да высокага духоўнага стану й не жадаўшымі прыгэтым пакідаць сваіх даўнейшых сьвецкіх прывычак. Часамі яны па некалькі год кіравалі біскупствамі, ня прымаючы духоўнага стану, і самі ў свой чарод аддавалі цэрквы проста ў арэнду сьвецкім асобам, мяшчанам, гандляром[1]. Іх цікавілі толькі даходы з вялізных царкоўных маёнткаў, а не народ, які знаходзіўся пад іх духоўнай апекай. Нічога дзіўнага, што на працягу ўсяго XV і XVI в. в. не паявілася ніводнага самастойнага „поученія“ ад вышэйшага духавенства на Беларусі; не падало гэтао духавенства свайго аўтаратэтнага слова за тое, каб закладаць школы, дзеля падгатоўкі духавенства, ня кажучы ўжо аб народнай асьвеце. Пры гэтых умовах лёгка зразумець і вытлумачыць усю глыбіню цемры й маральнага заняпаду на Беларусі, як паміж мяшчанствам, гэтак і сялянствам, у азначны пэрыяд; аб гэтым сьведчаць i чужаземцы, якія наведваліся сюды і асабліва дзівіліся панаваўшаму тут п‘янству: «У гарадох літоўскіх», — кажа адзін з гэтых сведак — Міхалён Ліцвін у сваім творы аб звычаях татар, ліцьвіноў і маскоўцаў, — няма іншых

  1. Гл. Лявіцкага: „Внутреннее состояніе западно-русской церкви въ концѣ XVI в.; стр 19—63 76—80) Кіеў 1887 г. (З прадмовы до 1-й ч. VI тому: „Архива Юго-западной Россіі“).