Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/324

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕТА ЦЁПЛАЕ МІНАЕ

З польскага

Лета цёплае мінае
З сваім сонцам, з сваёй сушай,
Толькі ў садзе на галінах
Сьпеюць яблыкі ды йгрушы.

З назублёнымі сярпамі
Шчыра ў полі гнуцца жнеі;
Селянін зьбірае збожжа
Ды зноў зерне вее, сее.

Во і скончана ўсё жніва,
Ўжо дабро ўсё пад страхою, —
Ажно міла паглядзеці
На багацьце на такое!

1924 г.