Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/319

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

З польскага — М. Канапніцкай

Збудзіўся лес, азваўся лес
Ад плачу маёй песьні —
Галосіць рой, птушыны рой
Па ўсёй пустыні леснай.

Ударыў звон, ударыў звон,
Як сэрца над магілай,
А сонных хат, дзе люд, дзе брат,
Збудзіць ня маю сілы!..

Вільня, 1-XI—908 г.