Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/282

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАВАЛІ

З рускага

Мы — кавалі, куём мы шчасьце
Для ясных будучых часін.
Для нас ня страшны бяда, напасьці,
Да сонца клічам мы з нізін.

Зьвінім, куём мы бязустаньня,
Імчацца іскры на ўвесь сьвет,
У сэрцах сеюць агні змаганьня,
Шлях асьвятляюць да пабед.

Мы — кавалі, ня знаем змогі,
Стагнаці нам няма калі,
К комуне слаўнай кладзём дарогі, —
Куём жыцьцё мы — кавалі!

Дружней, званчэй грымі, наш молат
Пад абцугамі гніся, сталь.
Сагрэем холад, насыцім голад
І разьвяселім смутны жаль.