Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/279

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МІЖНАРОДНЫ ГІМН

(„ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ“)

Напісаў Эжэн Пот‘е. Пераклад з францускага орыпіналу

Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасьці братняй
Узьняўся людзі род.

1

Паўстань, пракляцьцем катаваны!
Паўстань, хто з голаду век пух!
Бурліць наш розум ўзбунтаваны,
Няволі кліча рваць ланцуг!

Стары парадак мы зруйнуем
Магутным выбухам сваім
І сьвет на новы лад збудуем:
Хто быў нічым — той будзе ўсім!

2

Ніхто ня дасьць самохаць волі —
Ні бог, ні цар ні багатыр,
Даб‘емся самі лепшай долі…
Дабро для ўсіх — наш правадыр!

Каб ня згібаці плеч пакорных,
Каб волі дух лунаў у нас, —
Адважна плаўма сталь у горнах,
Пакуль у кузьні жар ня згас!