Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Поэта пад потам крывавым,
Ня сплючы сто ночак падрад,
Поэму згарусьціў, аж міла,
І цэнзару даў на прагляд.

А цэнзар меў добрае сэрца,
Што рэдка у нашым вяку, —
Поэмы ня сек і ня рэзаў,
А толькі… пагладзіў крыху.

ПОЭТА пісаў:

О, віхры, о вы, бураломы,
Свабодных нябёс жыхары!
Дрыгнеце разбэшчаным сьветам,
Збурэце парадак стары!

А ЦЭНЗАР пагладзіў:

О, ветры, ззфіркі любыя,
Свабодных нябёс жыхары!
Галубце вы сьвет наш набожны,
Шануйце парадак стары!

ПОЭТА пісаў:

Звалеце кароны і троны, —
Ўжо досьць каралёў і цароў!
Хай будзе народу ўладарства
І панства зямлі жыхароў!

А ЦЭНЗАР пагладзіў:

Шануйце кароны і троны…
О, чэсьць каралём і царом!
Патрэбна народу прынука,
Патрэбны бізун жыхаром!

ПОЭТА пісаў:

Ўжо досыць прыгону і зьдзеку
І панскага досыць ярма!