Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пакрылі руінай
Нашы землі і хаты,
А народ зрабавалі,
Як разбойнікі каты,

…Што за хмара такая
Пхнецца, як вокам кінуць?
Беларускі люд бедны
Пабрыў „бежанцамі“ гінуць.

Рэволюцыя!
Воля!

Верх узяў пролетары…
Беларусь, як жабрачка,
Брыдзе з „бежанства“ хмарай.

Сьцяг чырвоны над Менскам,
А з ім — гімн міжнародны
Абвяшчэньне саветаў:
БССР быць свабоднай!..

А паляку ня сьпіцца —
З боем прэцца, як змора —
Яму панскую Польшчу
Дай „ад мора да мора“.

Арол белы над Менскам,
А з ім польскія дары:
Катаваньні, пагромы,
Шыбяніцы, пажары.

Адступіў урэшце вораг.
Але ў спадках пакінуў
Папялішчы ў сталіцы
І руіны, руіны…

А далей, як-бы мала
Усіх гэтых няшчасьцяў