Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯВЕЦ

На заўтра, к налецьцю
Свой сею загон, —
Ад бацькі прымеціў
Так сеяць, як ён.

Лубянку-сявалку
Дзед сплёў мне даўно,
Ў сявалцы бяз малку
Бурштын-сам зярно.

Знаток сваёй рэчы,
Іду к старане,
Каб вецер у плечы,
Ня ў вочы, дзьмуў мне.

Прывычнаю жменяй
Зярняты кладу, —
Дзе болей, дзе меней
Сьляджу на хаду.

Сьляджу, каб абсевак
Ня кінуці дзе,
Бо з ім неспадзевак
Благіх шмат ідзе.

Кулёвай саломай
Дасеў прысьцялю,
Ад злога залому
Сяўбу бласлаўлю.

Ляжыце, зярняты,
Ў парадак, у рад,
Усходзьце багата,
Каб сейбіт быў рад.

Абходзь ты наўкола
Рунь, Юр‘я сьвяты!