Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Жыў музыка Налім,
Крэпкі быў, як тапор,
„Полькі“ граў ён людзём,
А сам з голаду ўмёр.

Гэткі самы цяпер
Атрымоўвае дар
За заслугі свае
Не адзін наш пясьняр…