Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ!..

Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх вядучы!

Будзь сьмелым! Ня вер у людзкую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь сьмелым, хоць путалі-б злыдні ўвакруг —
Адважным ваякам ня страшны ланцуг!

Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама!
Знай, сьмелых ня чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

3-VII—13 г.