Гэта старонка не была вычытаная
Вялікі дзень з вялікаю надзеяй,
Лет тысячы са дзьве таму ўжо будзе,
Як між людзьмі то гасьне, то ясьнее,
І толькі-ж торг вядуць, б‘ючыся ў грудзі,
Прадажны кніжнікі і фарысэі
Сьвяшчэнным іменем яго… А людзі?..
Гудзяць званы, гул медны прэцца да нябёс,
Ды валачобнікаў прыпеў: — „Хрыстос васкрос!“
22-III—14 г.
|}