Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Арлы заклікаюць зьвяр‘ё клякатаньнем
Зьбіраць на пабоішчы косьці людзкія…
— О, Рускае племя! Далёкім сяганьнем
Ты ўжо перайшло рубяжы Палаўцкія.

Доўга ў мроку ноч танула,
Зараніца сьвіт збліжала,
Поле мглою зацягнула,
Раньне жніва сваё жала:

Сьціхнуў сьвергат салаўіны,
Узбудзіўся гоман галчы…
— О, харобрыя русіны!
Прад навалаю паганчай

Загародзілі шчытамі
Вялікае тое поле,
Здабываючы чэсьць самі,
А для князя славы болей!