Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3-ці ПАДАРОЖНЫ

І песьню так пяе працяжна!..

1-шы ПАДАРОЖНЫ

Душу, здаецца, рве яна.

2-гі ПАДАРОЖНЫ

А ці ты помніш усю чыста?

1-шы ПАДАРОЖНЫ

Пачатак помню я увесь.

2-гі ПАДАРОЖНЫ

А я — сяродак галасісты.

3-ці ПАДАРОЖНЫ

А мне канец у вушы ўлез.

Разыходзяцца напяваючы.

Жыў на сьвеце Лявон,
Молад, дужы быў ён —
Толькі з воляй і доляй ня бачыўся…

|}