Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЛЯ ЯНІНКІ

Для Янінкі, для цёскі,
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу весела расьці, ўсе навукі перайсьці,
І шчасьліва, і ахвотна,
Ды бяз сумнасьці маркотнай
Песьні пець
І ляцець
Па-над борам
К сонцу, к зорам,
З вольнай думкай па-над гаем,
Па-над нашым бедным краем…

*

Для Янінкі, для цёскі,
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу, посьле ўсіх навук бяз прынукі і дакук,
Жыці з мужам, а багатым,
Каб была век доля сьвятам,
Добра жыць
І любіць
Дружку дружка,
Як пяюшка —
Птушка птушку, што век звонка
Славіць нашую старонку
І са мною для цёскі
Шле паклон шчыры з вескі!..